Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жыровіцкі яслі-сад Слонімскага раёна» - установа дашкольнай адукацыі з скіраванасцю ў рабоце па духоўна маральным выхаванні дашкольнікаў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа. Год пабудовы 1968. Установа функцыянуе з 1 верасня 1973 года. Праектная магутнасць - 75 месцаў, разлічаны на 4 групы (старэйшая, сярэдняя, другая малодшая, першая малодшая). На сённяшні момант у установе дашкольнай адукацыі 4 рознаўзроставыя групы, якія наведваюць 52 выхаванца ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў. Рэжым працы: 10,5 гадзін. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 9 педагогаў (выхавальнікі дашкольнай адукацыі, музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання, настаўнік-дэфектолаг).
На базе ўстановы працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, дзе дзеці могуць атрымаць кваліфікаваную дапамогу спецыяліста.
Нашым выхаванцам прадастаўляецца права на атрыманне адукацыйных паслуг.
Бясплатныя:
1.па вакальным спевах «Салавейка»;
2.спартыўна-аздараўленчы «Небалейка».
Платныя:
1.«АБВГДэйка»;
2.«Пазнай-ка».
Для дзяцей, якія раней не наведвалі ўстанова дашкольнай адукацыі, арганізуецца праца адаптацыйнай групы кароткачасовага знаходжання, на платнай аснове, што дае магчымасць малым лягчэй прывыкнуць да новых умоў.